Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Грамадскія арганізацыі

Грамадскія арганізацыі

Усяго ў раёне дзейнічаюць 26 раённых аргструктур грамадскіх аб'яднанняў і 5 прафесійных саюзаў.

Найбольш масавымі і значнымі грамадскімі арганізацыямі ў раёне з'яўляюцца:

Верхнядзвінская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Кіраўнік: Дабранаў Міхаіл Якаўлевіч, тэл. (802151) 6-79-84
Колькасць членаў арганізацыі: 6313 чал.
Створана 50 першасных арганізацый.
Мэты і задачы: сацыяльная абарона ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, гандлёвага, бытавога і іншых відаў абслугоўвання, далучэнне ветэранаў да грамадскай і пасільнай працоўнай дзейнасці, удзел у правядзенні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» - Матуль Вольга Міхайлаўна , тэл. (802151) 6-79-04
Колькасць членаў арганізацыі: 566 чалавек.
Створана 67 першасных арганізацый.
Мэты і задачы: удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае; духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця творчай дзейнасці.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Старшыня: Тойранен Ірына Іванаўна, тэл. (802151) 5-35-39
Колькасць членаў арганізацыі: 323 чал.
Створана 16 першасных арганізацый
Мэтай дзейнасці Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» з'яўляецца садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»

Кіраўнік: Валенцiк Міхаіл Валер'евіч, тэл. (029) 2129729
Колькасць членаў арганізацыі: 76 чал.
Створана 2 пярвічныя арганізацыі
Мэты і задачы: абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі, стварэнне інвалідам роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства, вырашэнне сацыяльных і бытавых праблем інвалідаў.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя «Беларускі фонд міру»

Кіраўнік: Куўшынава Людміла Аляксандраўна, тэл. (029) 676-35-41 (МТС), тэл. (802151) 5-38-96
Колькасць членаў арганізацыі: 300 чал.
Мэты і задачы: удзел у сацыяльных, гуманітарных, культурных і дабрачынных акцыях і праграмах раёна, клопат пра інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, аказанне дапамогі ахвярам магчымых катастроф, аварый, стыхійных бедстваў, падтрымка адораных дзяцей і маладых талентаў.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання
«Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

Кіраўнік: Шыманскі Аляксандр Канстанцінавіч, тэл. (802151) 29758
Колькасць членаў арганізацыі: 24 чал.
Мэты і задачы: абарона канстытуцыйных правоў сябраў арганізацыі ў мэтах паляпшэння іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, медыцынскага, бытавога сацыяльнага абслугоўвання, а таксама сацыяльнай абароны інвалідаў, членаў сем'яў загінуўшых і саміх ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана і іншых краін.


Установа «Верхнядзвінская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання
«Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»

Кіраўнік: Кавалеўскі Сяргей Паўлавіч, тэл. (802151) 52168, моб. (033) 6143944 МТС
Колькасць членаў арганізацыі: 430 чал.
Мэты і задачы: садзейнічанне дзяржаўным органам, прадпрыемствам, арганізацыям і грамадзянам у ахове флоры і фауны, рацыянальным выкарыстанні дзяржаўнага паляўнічай фонду, арганізацыя і вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі і турызму.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Кіраўнік: Шамянок Алена Мікалаеўна, тэл. (802151) 5-22-63; (029) 2972899 (МТС)
Колькасць членаў арганізацыі: каля 2010 чал.
Першасных арганізацый: 51
Мэты і задачы: атрымлівае і размяркоўвае гуманітарную дапамогу, аказвае лячэбна-сацыяльную дапамогу бежанцам, асобам, якія шукаюць прытулку, удзельнічае ў санiтарнай асвеце i навучаннi насельнiцтва аказанню першай медыцынскай дапамогi i ажыццяўленню догляду хворых на хаце, стварае адпаведныя службы і вядзе падрыхтоўку кадраў для гэтай дзейнасці.


Верхнядзвінская раённая арганізацыя Грамадскага аб'яднання
«Беларускі саюз жанчын»

Кіраўнік: Міронава Ганна Васільеўна, тэл. (802151) 5-73-44
Колькасць членаў арганізацыі: 287 чал.
Першасных арганізацый: 16
Мэты і задачы: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, забеспячэнні годнага становішча жанчын у грамадстве, стварэнне працоўных месцаў для працаўладкавання жанчын, ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці, аказанне дапамогі маламаёмасным сем'ям, адзінокім і састарэлым грамадзянам.


Верхнядзвінская раённая піянерская арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Кіраўнік: Карнякова Валянціна Мікалаеўна, (802151) 52570
Колькасць членаў арганізацыі: 1420 чал.
Створана 13 піянерскіх дружын
Мэты і задачы:
- дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме;
- удзельнічаць у калектыўных творчых справах, накіраваных на развіццё сяброў арганізацыі, паляпшэнне і пераўтварэнне грамадства, навакольнага свету, рэалізуемых праз розныя праграмы.