Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 мая 2020

Полацкімі пагранічнікамі ў Браслаўскім раёне затрыманы парушальнік мяжы

Увечары 26 мая пагранічнікам ад мясцовага жыхара паступіла інфармацыя аб знаходжанні падазронага грамадзяніна ў прыграніччы.

У ходзе праведзенага пошуку трывожнай групай ад пагранiчнай заставы «Урбаны» быў выяўлены і затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

У выніку разбору ўстаноўлена, што жыхар г. Гродна меў намер парушыць беларуска-латвійскую мяжу. 55-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы, вырашыў абыйсці пункт пропуску і пешшу накіравацца ў Латвію з мэтай наведвання сваякоў.  

За парушэнне пагранічнага рэжыму і замах на парушэнне дзяржаўнай мяжы ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У першым паўгоддзі на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада затрымана 7 парушальнікаў  дзяржаўнай мяжы.

 

Афіцыйны прадстаўнік

Полацкага пагранічнага атрада

падпалкоўнік Д.Г.Глебко