Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 мая 2020

Новае ў вылічэнні арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці

У мэтах удасканалення сістэмы збірання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2020 N 160 «Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці» (далей - Указ N 160).

Указам N 160 зацверджана Палажэнне аб парадку вызначэння, вылічэннi і выплаты арэнднай платы.

Па аналогіі з зямельным падаткам да памеру штогадовай арэнднай платы за зямлю ўстаноўлены паніжальныя каэфіцыенты (дадатак 3 да Указа N 160) у дачыненні да зямельных участкаў, на якіх знаходзяцца каппабудовы, узведзеныя пасля 01.01.2019.

Мясцовым выканаўчым камітэтам дадзена права павялічваць (змяншаць), але не больш чым у два разы, памер штогадовай арэнднай платы асобным катэгорыям арандатараў.

Дагаворы арэнды зямельных участкаў, заключаныя да ўступлення ў сілу Указа N 160, не патрабуюць прывядзення ў адпаведнасць з Указам N 160.

Указ N 160 ўступіў у сілу 16 мая 2020 года і распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2020 года.

Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку