Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 мая 2020

Аб выдачы трымальнікам банкаўскіх плацежных картак наяўных грашовых сродкаў праз касавае абсталяванне

5 чэрвеня 2020 года ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2020 г. № 290/11 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16», у адпаведнасці з якім юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугi, праз касавае абсталяванне, падлучанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, ажыццяўляецца выдача наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных картак:

- на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў, тэрыторыі за населенымі пунктамі - з 5 чэрвеня 2020 г.;

- на іншай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - з 1 студзеня 2022 г .

Даведачна: для мэт вышэйпаказанай нормы тэрыторыяй сельскай мясцовасці лічыцца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой перавышае 2 тысячы чалавек, тэрыторыяй малых гарадскіх паселішчаў - тэрыторыя пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой складае больш за 2 тысячы чалавек, але не перавышае 10 тысяч чалавек.

Пры гэтым сума наяўных грашовых сродкаў, якая падлягае выдачы трымальніку карткі ў рамках адной аперацыі, можа складаць не больш за 5 базавых велічынь ўключна.

Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку