Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Рэгіён / Геральдыка

Геральдыка


Герб г. Верхнядзвінска

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 ліпеня 2002 года №94 ўяўляе сабой - у залатым полі французскага шчыта коннік у стальных даспехах з паднятым мячом у правай руцэ і авальным чырвоным шчытом з выявай срэбнага «патрыяршага» крыжа ў левай, конь пакрыты блакітнай трохканцовай папонай. Упершыню быў заснаваны Указам Кацярыны II ад 21 верасня 1781 гады як адзін з гербоў Полацкага намесніцтва.

Ад гістарычнага герба горада Дрыса сучасны геральдычны сімвал горада Верхнядзвінск адрозніваецца адсутнасцю ў верхняй яго частцы ўзнікаючага двухгаловага Дзяржаўнага арла расійскай імперыі і імператарскай кароны. Узброены коннік з мячом і шчытом у залатым полі на Дрысенскім гербе паўтараў малюнак, выразаны на гербе Полацка, які быў зацверджаны тым жа ўказам імператрыцы.