Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21 марта 2019

«Хатка бабкі Параскі» пераехала ў Бігосаўскую бібліятэку

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні Бігосаўскай школы сабраліся ў мясцовай бібліятэцы, каб першымі ўбачыць музейную экспазіцыю Сяргея Панізніка.

Аддаць даніну павагі беларускай мове, а таксама пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага паэта прыйшлі вучні дзявятага і дзясятага класаў на чале з настаўніцамі В. І. Сакаловай і А. С. Сангіной. Цікавае і павучальнае мерапрыемства для іх падрыхтавалі загадчык Бігосаўскай бібліятэкі-філіяла № 4 А. С. Амбружэвіч і бібліятэкар А. Ф. Качан. Прысутнічалі на адкрыцці новай музейнай кампазіцыі і госці з Верхнядзвінска: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Г. Кісялевіч; дырэктар ДУК “Верхнядзвінская ЦБС” Л.А. Куў-шынава; загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання раённай бібліятэкі Н. С. Глацёнак; загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Р. С. Анджан.

Размова пачалася з гісторыі свята. Нагадаўшы гісторыю развіцця і станаўлення беларускай мовы, удзельнікі сустрэчы перайшлі ў невялікае памяшканне, дзе размясцілася музейная экспазіцыя “Хатка бабкі Параскі” Сяргея Панізніка.

У маленькім пакойчыку – некалькі стэлажоў з кнігамі, фотаздымкамі і дакументамі; круглы стол з пішучай машынкай; старая лаўка, карціны, розныя прадметы побыту. Усё гэта Сяргей Панізнік збіраў і захоўваў на сваёй сядзібе ў в. Цінкаўцы, вядомай як “Хатка бабкі Параскі”. Бабка Параска – рэальна існуючая жанчына, у сакавіку 1979 года Сяргей Сцяпанавіч купіў хату ў яе ўнука. Гэтаму будынку было прызначана стаць больш чым проста дачай. Хата ператварылася ў самабытны этнаграфічны музей, створаны адным чалавекам без старонняй дапамогі. Усё ў гэтым месцы насіла адбітак творчай натуры паэта: якар на сцяне, які, напэўна, быў знойдзены дзе-небудзь на беразе Дзвіны; конскія сківіцы, ровар на драўляных колах; рушнік-абярэг, які застаўся ад былой гаспадыні, і многа, вельмі многа кніг.

Але старая хата без належнага догляду разбуралася. Нарэшце было вырашана перанесці астатнюю частку экспанатаў у Бігосаўскі СДК – пад нагляд бібліятэкараў. І зараз пазнаёміцца з міні-калекцыяй можа кожны жадаючы.

Интернет-ресурсы