Адрес: 211631, г.Верхнедвинск,
ул.Кооперативная, д.1
Телефон приемной:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Телефон «горячей линии»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная почта райисполкома:
vdv-rik@vitebsk.by

Игровой комплекс «Каравелла» Верхнедвинская гимназия Pека Западная Двина Мини-зоопарк «Лесная сказка» Верхнедвинский районный исполнительный комитет
Игровой комплекс «Каравелла»
Игровой комплекс «Каравелла»
Верхнедвинская гимназия
Pека Западная Двина
Мини-зоопарк «Лесная сказка»
Верхнедвинский районный исполнительный комитет

Духовность

Духовность

В Верхнедвинском районе действует 20 религиозных общин, представляющих 3 конфессии, в том числе 9 православных, 7 римско-католических, 3 -христиан веры евангельской и 1 - евангельских христиан баптистов. Из 18 имеющихся культовых зданий, 5 - являются памятниками архитектуры и охраняются государством.

Действуют 2 воскресные школы при православных храмах в г.Верхнедвинске и н.п. Боровка, одна воскресная школа при костеле Рождества Пресвятой Богородицы в г.Верхнедвинске, а также 4 - при молитвенных домах христиан веры евангельской в г.Верхнедвинске и г.п.Освея.

В районе проходят «Рождественские фестивали», участие в которых принимают представители разных конфессий.

В период Рождественских и новогодних праздников проводятся благотворительные акции с участием руководителей отделов и служб райисполкома, организаций и предприятий, общественных объединений, священнослужителей.

С каждым годом всё большей популярностью среди жителей района пользуются крещенские купания в иорданях, которые организуются на водоёме г. Верхнедвинска.

Священнослужители принимают активное участие в проведении районных праздников. Традиционным стало приглашение православных и католических священнослужителей (как представителей наиболее многочисленных конфессий в районе) на сельскохозяйственные праздники: «Засевки», «Зажинки», «Дожинки», дни работников сельскохозяйственной и перерабатывающей отрасли и др.

Традиционным стало проведение 8 июля в агрогородке Сарья Верхнедвинского района «Дня семьи, любви и верности». Посетить Свято-Успенскую церковь и прикоснуться к скульптуре Святых Петра и Февронии, а также получить благословение архиепископа Полоцкого и Глубокского Феодосия стремятся молодые семьи, паломники Верхнедвинского района и благочиний Полоцкой епархии.

Дважды в год (в феврале и августе) проходят дни памяти росицких ксендзов Антония Лещевича и Юрия Каширо, которые канонизированы католической церковью за подвиг во имя веры. В годы Великой Отечественной войны они приняли мученическую смерть вместе со своими прихожанами, хотя фашисты предлагали им сохранить жизнь. Паломники из Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья направляются в Росицкий костёл Святой Троицы, чтобы почтить память мучеников.

В районном исполнительном комитете проводятся встречи со священнослужителями района и руководителями религиозных общин, на которых обсуждаются вопросы социально-экономической ситуации в районе, соблюдения норм религиозного законодательства, проблемы борьбы с преступностью, пьянством, пожарной и демографической безопасностью, другие вопросы.

* * *

Юбілей, які сведчыць аб неўміручасці веры (Верхнядзвінскаму касцёлу – 210 гадоў)

Нямнога знойдзецца на нашай зямлі будынкаў і суполак, якія маюць такую багатую гісторыю. За гэты час неаднойчы знікалі або перамяняліся не тое што арганізацыі ці тэрыторыі, а  фармацыі і эпохі. Касцёл жа застаецца  нязменным  апалагетам веры,  які і стагоддзі назад, і сёння  збірае людзей у адзіным памкненні да Бога.

Святкаванне адметнай даты Верхнядзвінскага касцёла адбывалася на працягу трох дзён.  У пятніцу  вернікі  сабраліся ў святыні  на  споведзь  і святую Імшу, на  наступны дзень праводзілі юбілейныя ўрачыстасці, а ў нядзелю адзначалі парафіяльнае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі,  імя якой носіць касцёл.


Урачыстасць   пачалася з асобай падзеі – асвячэння Паклоннага крыжа ў мікрараёне. Велічны крыж узведзены напярэдадні юбілею стараннямі пробашча касцёла Аляксандра Грыцкевіча на ахвяраванні вернікаў. Цяпер усе, хто праходзіць ці праязджае каля Паклоннага крыжа, могуць звярнуцца да Бога са сваімі праблемамі і просьбамі. Крыж сведчыць, што гэта зямля – благаславёная, а людзі, якія жывуць тут, знаходзяцца пад аховай Бога.

Храм  сустракаў гасцей яркімі фарбамі  кветак і  ўпрыгожванняў, якія зіхацелі пад промнямі незвычайна цёплага вераснёўскага дня. Заўсёды дагледжаны і ўтульны, да свята  касцёл быў асабліва падрыхтаваны і прыбраны, аздоблены цудоўнымі кампазіцыямі з кветак.  Напярэдадні праведзены неабходныя рамонтныя работы, добраўпарадкавана тэрыторыя, аформлены выставы.


Нават цяжка было паверыць, што яшчэ 30 гадоў назад на гэтым месцы знаходзіўся  занядбаны будынак, дзе размяшчаўся гаспадарчы склад. Але аб нялёгкіх часах, якія перажывала святыня ў сваёй гісторыі, нагадвалі банеры, зробленыя са старых фотаздымкаў і змешчаныя на касцёльнай агароджы. Напаўразбураны будынак, здавалася б,  зусім не падобны да сённяшняга прыгожага касцёла, аднак так ён выглядаў  у складаныя   перыяды свайго жыцця.

Верхнядзвінскі храм раздзяліў лёс многіх святыняў Беларусі, разбураных у часы ліхалецця. Але не былі зруйнаваны храмы душаў, у якіх жыла вера і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Менавіта вернасць Богу, хрысціянскім традыцыям, сіла малітвы нашых продкаў дазволілі захаваць веру на роднай  зямлі.

Сёння парафія на чале з яе пастырам умацоўвае касцёльную супольнасць, выхоўвае моладзь на традыцыях веры, прыўносіць у духоўнае выхаванне новыя практыкі. Прыйшоў час, калі можна смела вызнаваць Хрыста, калі рэлігійнае  выхаванне стала нормай. Але  клопат  за стан  духоўнасці не меншае. Мы жывём у свеце, дзе становяцца папулярнымі негатыўныя тэндэнцыі,  распаўсюджваюцца чужародныя хрысціянству выявы, парушаюцца многія маральныя ўстоі. У такіх абставінах касцёл павінен адстойваць правільныя нормы і прынцыпы, прапаведаваць сапраўдныя каштоўнасці, заснаваныя на падмурку веры.


На ўрачыстасці   былі   ўшанаваны людзі, якія стаялі ля вытокаў адраджэння касцёла, былі тымі светачамі веры, якія захавалі яе для наступных пакаленняў і сёння старанна працуюць на карысць парафіі. Пробашч касцёла Аляксандр Грыцкевіч уручыў узнагароды прыхаджанам Станіславе Абрамовіч,  Кліменцію Савуцю,  Пятру Марозу, Ірыне Рабцэвіч, Алене Макеенак, Вандзе Тумашэвіч, Анне Рудлеўскай, Антаніне Курэц. Падчас урачыстасці быў асвечаны абраз Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, апякункі касцёла, які заняў пачэснае месца ў святыні.

З юбілеем гаспадароў і гасцей касцёла павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел. Яна падзякавала каталіцкаму прыходу за працу па духоўнаму выхаванню людзей і  станоўчы маральны ўплыў на  грамадства.

У нядзелю вернікі адзначылі парафіяльнае свята Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы  Марыі і павіншавалі свайго пробашча з 10-годдзем святарскай службы. Па традыцыі было асвечана збожжа новага ўраджаю.

Святкаванні былі ўпрыгожаны канцэртам групы “Laudans”  і завяршыліся  агульным пачастункам.

Интернет-ресурсы