30 студзеня 2019
Хакеісты "Нёмана" двойчы запар абгулялі "Гомель" у экстралізе
Хакеісты "Нёмана" двойчы запар абгулялі сапернікаў з "Гомеля" ў чэмпіянаце Беларусі ў дывізіёне А экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы, які завяршыўся 29 студзеня ў Гродне, падапечныя Сяргея Пушкова толькі аднойчы паразілі вароты гасцей. Аўтарам гола стаў Артур Савінаў, які вызначыўся на 24-й мінуце сустрэчы. Днём раней "Нёман" быў мацнейшы за "Гомель" з лікам 3:0.
Перамога ў праведзеным 29 студзеня матчы дала магчымасць гродзенскім хакеістам набраць 100-е ачко ў бягучым сезоне.
Турнірная табліца: "Юнацтва-Мінск" - 111 ачкоў (45 матчаў), "Нёман" - 100 (45), "Шахцёр" - 86 (45), "Дынама-Маладзечна" - 83 (46), "Гомель" - 55 (45), "Ліда" - 46 (45), "Металург" - 46 (44), Беларусь U-20 - 13 (45).