Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Турыстычны комплекс «Леснікова» Мілы сэрцу горад Верхнядзвінскі Ян-сырароб Плошча Юбілейная
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Турыстычны комплекс «Леснікова»
Мілы сэрцу горад
Верхнядзвінскі Ян-сырароб
Плошча Юбілейная
Галоўная / Гасцям / Прыдарожны сэрвіс

Прыдарожны сэрвіс

Рыхтуйцеся зрабіць прыпынак

Прыгранічча дае шмат магчымасцяў, напрыклад, па прыцягненні інвестыцый і развіццю турызму, але не менш і абавязкаў. Верхнядзвінскі раён першым у Беларусі сустракае гасцей з Латвіі і Расіі, роўна як і проста праезных. Рэгіён - вароты на Захад і Усход.

Стварыць усе ўмовы, каб госці Верхнядзвіншчыны адчувалі сябе камфортна і ўтульна - важная задача, з якой тут, дарэчы, спраўляюцца: прыезджых заўсёды здзіўляюць чысціня нашых дарог і дагледжанасць лясоў і палёў.

У раёне функцыянуе чатыры гандлёвых аб'екта грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу і чатыры аўтазаправачных станцыі.

Першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў Верхнядзвінск, - АЗС № 67, належыць РУП «Беларуснафта - Віцебскаблнафтапрадукт».

На скрыжаванні, дзе адна дарога вядзе ў бок Латвіі і Расіі, іншая - у бок Полацка, трэцяя - да райцэнтра Мiёры, працуе шматфункцыянальная АЗС, у тым ліку кафэтэрый, крама і аўтастаянка. Кафэтэрый на 12 пасадачных месцаў і крама працуюць кругласутачна;

кафэ «З густам» на 48 пасадачных месцаў і магазін ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», размешчаны на аўтадарозе Р-117 км 43 (права) в. Яніна, кафэ працуе з 12.00 да 03.00, магазін з 08.00 да 21.00 у летні перыяд, 08.00-20.00 ў зімовы перыяд.

У 2017 годзе ТАА «БелНафтаГруп» на аўтадарозе Р20 Витебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі км 194 (недалёка ад пагранічнага пропуску «Грыгораўшчына») адкрыты аб'екты прыдарожнага сэрвісу: АЗС, міні-кафэ, крамы, аб'екты працуюць кругласутачна.

На ўсіх аўтазаправачных станцыях, размешчаных на дарогах міжнароднага значэння, абсталяваны стацыянарныя крамы, у якіх рэалізуюцца як харчовыя, так і нехарчовыя тавары, маюцца гандлёвыя аўтаматы па продажы гарачай гарбаты і кавы, абсталяванне для разагрэву паўфабрыкатаў.

Ва ўсіх аб'ектах прыдарожнага сэрвісу рэалізуецца сувенірная прадукцыя, у тым ліку з сімволікай Рэспублікі Беларусь, Верхнядзвінскага раёна, карты дарог Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на англійскай мове, інфармацыйныя матэрыялы пра Рэспубліку Беларусь.

Маецца магчымасць ажыццяўлення разлікаў пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак.

Акрамя рэалізацыі тавараў і аказання паслуг грамадскага харчавання наведвальнікам прадастаўляюцца паслугі душавых, бесправаднога Інтэрнэту, паслугі па камплектаванні абедаў у дарогу.

У мэтах папулярызацыі беларускай нацыянальнай кухні, у меню кожнага аб'екта грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу уключаны шырокі асартымент беларускіх страў.

Пералік аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу

Парадак фарміравання і прадастаўлення зямельнага ўчастка для размяшчэння аб'екта прыдарожнага сэрвісу, будаўніцтва якога прадугледжана рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або праграмай, зацверджанай прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у выпадку правядзення аўкцыёну (інвестар не вызначаны)

Парадак фарміравання і прадастаўлення зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта прыдарожнага сэрвісу ў выпадку правядзення аўкцыёну па ініцыятыве мясцовага выканаўчага камітэта

Парадак фарміравання і прадастаўлення інвестару зямельнага ўчастка, вызначанага рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо праграмай, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для будаўніцтва аб'екта прыдарожнага сэрвісу без правядзення аўкцыёну

Пералік аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу

Інтэрнэт-рэсурсы