Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Гульнявы комплекс "Каравела" Верхнядзвінская гімназія Рака Заходняя Дзвіна Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Міні-заапарк "Лясная казка"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Верхнядзвінская гімназія
Рака Заходняя Дзвіна
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Міні-заапарк "Лясная казка"
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 сакавіка 2019

У Верхнядзвінску ўрачыста адчынена новае аддзяленне паліклінікі

Падзея гэта доўгачаканая, бо зараз неабходныя медыцынскія паслугі для жыхароў райцэнтра сталі літаральна ў крокавай даступнасці.

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Віцебскай вобласці В. М. Воўк, намеснік старшыні аблвыканкама  У. П. Пенин, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Ю. М. Дзеркач, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, медыцынскія работнікі, жыхары горада. М. М. Шарснёў адзначыў важнасць паляпшэння жыцця ў рэгіёнах для таго, каб моладзь заставалася на роднай зямлі. І для гэтага патрэбныя не словы, а справы, такія, як адкрыццё паліклінікі.

Падзякаваўшы кіраўніцтва вобласці за дапамогу ў мадэрнізацыі будынка, І. І. Марковіч выказаў упэўненасць, што адкрыццё паліклінікі значна палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва.

Права перарэзаць чырвоную стужку і адкрыць будынак паліклінікі было прадастаўлена Мікалаю Шарснёву, Ігару Маркавічу  і Алене Эрдман.

 Праца над мадэрнізацыяй будынка былой гасцініцы ішла дзевяць месяцаў. З абласнога бюджэту было выдзелена 1619 тысяч рублёў, у тым ліку на набыццё абсталявання затрачана 420 тысяч рублёў. І вынік апынуўся годным: прасторныя светлыя памяшкання, абсталяваныя неабходным медыцынскім абсталяваннем. Тут размешчаны кабінеты ўрача-стаматолага, масажу і фізіятэрапіі, дзённы стацыянар, аптэка і дыягнастычны блок.

 Асаблівасцю новай паліклінікі стане прыём пацыентаў урачамі  агульнай практыкі. У гэтым жа будынку размясцілася і дзіцячая паліклініка, толькі ўваход для маленькіх пацыентаў - асобны.

У гэты ж дзень старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў  і  памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Віцебскай вобласці  В. М. Воўк пабывалі ў ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс», дзе азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі  сельскагаспадарчай  тэхнікі  да  веснавых палявых работ, а таксама наведалі вытворчыя  цэхі  ААТ «Інвет».

Інтэрнэт-рэсурсы