Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас: 211631, г.Верхнядзвінск,
вул.Кааператыўная, д.1
Тэлефон прыёмнай:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Тэлефон «гарачай лініі»:
8 (02151) 6-33-47 c 8.00 до 21.00
Электронная пошта райвыканкама:
vdv-rik@vitebsk.by

Гульнявы комплекс "Каравела" Верхнядзвінская гімназія Рака Заходняя Дзвіна Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт Міні-заапарк "Лясная казка"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Гульнявы комплекс "Каравела"
Верхнядзвінская гімназія
Рака Заходняя Дзвіна
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Міні-заапарк "Лясная казка"
Галоўная / Брэнд Верхнядзвінскага раёна

Брэнд Верхнядзвінскага раёна

Востраў на Асвейскiм возеры - самы вялікі ў нашай краіне. Ён займае 480 га і размешчаны бліжэй да заходняга берага. Ад г.п. Асвея яго аддзяляе трохкіламетровая водная прастора.

Востраў здалёк выглядае ўнушальна. На ім грувасцяцца марэнныя пагоркі, адлучаныя адзін ад аднаго равамі. Лысыя схілы на поўдні крута абрываюцца да вады. На вяршынях, схілах і ля падножжа пагоркаў, каля вады і ў вадзе каля берага раскіданы валуны. Яны падкрэсліваюць ўражанне мудрай велічы і гармоніі шырокіх ландшафтаў.

Цэнтральную частку ўсходняй паловы вострава займае балота Верацеі, апраўленае лісцяна-іглічным лесам. Гэты прыродны комплекс займае чвэрць астраўной плошчы. Тут упадабанае месца асвейскiх грыбнікоў.

Паўднёвая частка вострава прыдатная для адпачынку ў любую пару года. Тут прывабныя мястэчкі для купання - з камяніста-пяшчанымі пляжамi. Пад канец мая на сонечных схілах выспяваюць клубніцы.

Сярод пагоркаў паўднёвага ўзбярэжжа бліжэй да ўсходняга краю адзін з іх вылучаецца ідэальна плоскай паверхняй і сіметрычнымі схіламі. Гэта - старажытнае гарадзішча з уласным імем Гарадок. Другое гарадзішча - Перуноўка - размешчана ў паўночна-заходнім сектары вострава. Па непацверджаных звестках (версія Ю.Татарынава) там жа, на самым высокім месцы вострава, калісьці стаяла Белакаменная царква.

Востраў здаўна быў населены. Блізка да паўднёва-заходняга берага, насупраць «мацерыковай» вёскі Суколi існавала вёска Востраў. Перад вайной тут налічвалася 65 двароў, аб'яднаных у калгас «Азёрны». Пасля вайны вёска існавала да 1970 г. На жаль, у тыя часы ўлады не паклапаціліся аб захаванні гэтага своеасаблівага, унікальнага для Беларусі паселішча. Зараз напамінам пра мінулае служаць асобныя пладовыя дрэвы старых садоў, рэшткі падмуркаў дамоў і ў заходняй частцы вострава пад шатамі дрэў туліцца могілкі. Востраў на Асвейскiм возеры можна разглядаць як спецыялізаваны батанічны рэзерват для захавання папуляцый рэдкіх рэліктавых відаў, вывучэння і дэманстрацыі постантрапагеннай дынамікі расліннага покрыва. Раней на востраве размяшчалася вёска, і быў арганізаваны невялікі калгас. Тэрыторыя выкарыстоўвалася пад выпас жывёлы, быў пабудаваны жывёлагадоўчы комплекс (ферма для буйной рагатай жывёлы), часткова аралася. Калгас быў ліквідаваны ў пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя, у той жа час была выселена вёска. Такім чынам, экасістэмы вострава знаходзяцца на стадыі аднаўлення ужо на працягу 30 гадоў. Да 2008 г. на востраве працягвалі праводзіць гадовы самовыпас невялікага пагалоўя кароў і коней. Паколькі востраў займае даволі вялікую плошчу і валодае вялікім запасам травастояў, кармавых рэсурсаў было дастаткова, участкаў з перавыпасам ці іншымі негатыўнымі наступствамі не выяўлена. У 2008 г. жывёл на востраў не завозілі.

Інтэрнэт-рэсурсы